Трамп: Я не веру, што Украіна атакавала рэзідэнцыю Пуціна
17- 5.01.2026, 10:00
- 19,524
Кіраўнік Крамля схлусіў.
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што не верыць у версію пра датычнасць Украіны да атакі на рэзідэнцыю кіраўніка Крамля Уладзіміра Пуціна ў Ноўгарадскай вобласці Расіі.
Падчас размовы з журналістамі Трампу нагадалі пра яго ранейшыя словы, у якіх ён казаў, што быў «вельмі злы» на прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага у выпадку, калі менавіта ён арганізаваў удар па рэзідэнцыі Пуціна. У адказ кіраўнік Белага дома падкрэсліў, што не лічыць гэтую інфармацыю даставернай.
«Я не веру, што гэты ўдар наогул быў нанесены», — заявіў Трамп.
Журналісты таксама адзначылі, што менавіта Уладзімір Пуцін паведаміў яму пра атаку. У сувязі з гэтым яны пацікавіліся, чаму Трамп тады паверыў словам расійскага лідара і азагучыў гэту інфармацыю публічна падчас сумеснага выступлення з прэм’ер-міністрам Ізраіля Біньямінам Нэтаньягу.
Адказваючы на пытанне, прэзідэнт ЗША патлумачыў:
«Таму што на той момант ніхто нічога не ведаў. Я ўпершыню пачуў пра гэта менавіта тады. Ён сказаў, што на яго дом напалі. Цяпер, калі мы змаглі гэта праверыць, мы не лічым, што гэта адбылося. Але тады гэта была першая інфармацыя, якой мы валодалі», — адзначыў Трамп.