Трамп прагназуе крах дыктатуры на Кубе
4- 5.01.2026, 8:34
- 9,534
Тыранія на востраве выжывала толькі дзякуючы Венесуэле.
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што ўрад Кубы можа абрынуцца неўзабаве, піша Politico.
«Куба выглядае так, быццам яна ўжо гатовая ўпасці. Я не ведаю, ці змогуць яны ўтрымацца», — заявіў Трамп.
Пры гэтым ён адкінуў здагадку, што яго адміністрацыя можа задзейнічаць амерыканскіх вайскоўцаў для паскарэння краху кубінскага ўрада, патлумачыўшы, што галоўным эканамічным донарам Гаваны застаецца Венесуэла.
«Куба выжывае толькі дзякуючы Венесуэле», — сказаў Трамп.
Як адзначае выданне, многія прэзідэнты ЗША на працягу дзесяцігоддзяў прадказвалі падзенне сацыялістычнага ладу на Кубе, аднак ён перажыў нават распад СССР. Тым не менш словы Трампа выразна паказалі, што яго адміністрацыя не проста чакае змены рэжымаў адразу ў некалькіх краінах, але і адкрыта на гэта разлічвае — нават на фоне няпэўнасці вакол будучыні самой Венесуэлы.