ISW расказаў, чаму Расія так лёгка здала Мадура
25- 5.01.2026, 15:07
- 41,728
Рэакцыя Крэмля пакуль застаецца шаблоннай.
Расія публічна асудзіла вайсковую аперацыю ЗША ў Венесуэле, аднак яе рэакцыя аказалася максімальна стрыманай і ў многім фармальнай. На гэта звяртаюць увагу аналітыкі Інстытута вывучэння вайны (ISW).
У прыватнасці, 3 студзеня міністры замежных спраў Расіі і Беларусі Сяргей Лаўроў і Міхаіл Рыжанкоў выступілі з сумеснай заявай, у якой стандартнымі фармулёўкамі асудзілі дзеянні ЗША і заклікалі Вашынгтон вярнуць кіраўніка Венесуэлы Нікаласа Мадура і яго жонку на радзіму.
Больш рэзкую пазіцыю заняў намеснік старшыні Савета бяспекі РФ Дзмітрый Медведзеў. Ён абвінаваціў прэзідэнта ЗША Дональда Трампа у парушэнні міжнароднага права, выказаў падтрымку Мадура, а таксама выкарыстаў сітуацыю для пагроз на адрас канцлера Германіі Фрыдрыха Мерца і прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага.
З крытыкай амерыканскай аперацыі выступілі і дэпутаты Дзяржаўнай думы РФ. Паводле іх слоў, ЗША нібыта ігнаруюць суверэнітэт краін Заходняга паўшар'я і імкнуцца ўсталяваць кантроль над нафтавымі рэсурсамі Венесуэлы.
Як падкрэсліваюць аналітыкі ISW, рэакцыя Крэмля пакуль застаецца шаблоннай і не выходзіць за рамкі звыклай рыторыкі.
«Крэмлю, верагодна, давядзецца лавіраваць паміж неабходнасцю захоўваць рэпутацыю надзейнага партнёра для іншых дзяржаў і працягам спробаў выбудоўваць адносіны з адміністрацыяй Трампа», — адзначаюць эксперты.