6 студзеня 2026, aўторак, 23:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Часовая кіраўніца Венесуэлы прапанавала ЗША супрацоўніцтва

12
Часовая кіраўніца Венесуэлы прапанавала ЗША супрацоўніцтва
Дэльсі Радрыгес

Раней прэзідэнт Трамп пагразіў ёй наступствамі.

Каракас застаецца прыхільным да мірнага суіснавання з суседзямі, імкнецца жыць без знешніх пагроз і ў атмасферы павагі і міжнароднага супрацоўніцтва, заявіла часовая прэзідэнтка Венесуэлы Дэльсі Радрыгес. У адкрытым лісце, размешчаным на сваёй старонцы ў Instagram у нядзелю, 4 студзеня, палітык заклікала ўрад ЗША да супрацоўніцтва.

Па словах Радрыгес, Каракас надае «першарадную ўвагу развіццю збалансаваных і паважлівых міжнародных адносін паміж ЗША і Венесуэлай», а таксама з іншымі краінамі рэгіёна. «Мы запрашаем урад ЗША да супрацоўніцтва ў межах праграмы, скіраванай на сумеснае развіццё ў межах міжнароднага права, дзеля ўмацавання трывалага суіснавання ў грамадстве», — напісала Радрыгес.

Раней, як нагадвае «Нямецкая хваля», у той жа дзень Дональд Трамп заявіў, што Дэльсі Радрыгес заплаціць «высокую цану», калі не пачне супрацоўнічаць з амерыканскімі ўладамі. «Верагодна, большую, чым Мадура», — цытавала прэзідэнта ЗША выданне The Atlantic.

Да гэтага, на прэс-канферэнцыі, прысвечанай захопу Нікаласа Мадуры і ягонай жонкі, Трамп абвясціў, што часовым кіраваннем Венесуэлай зоймецца яго адміністрацыя. Паводле дадзеных Bloomberg, ключавую ролю ў гэтым павінен узяць на сябе дзяржаўны сакратар ЗША Марка Рубіё.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках