Куба заявіла пра гібель сваіх вайскоўцаў, якія ахоўвалі Мадура
18- 5.01.2026, 10:20
- 21,448
Гэта беспрэцэдэнтнае прызнанне.
У выніку ваеннай аперацыі ЗША ў Венесуэле, падчас якой былі нанесены авіяўдары па аб’ектах у сталіцы краіны Каракасе і былі захопленыя венесуэльскі дыктатар Нікалас Мадура і ягоная жонка Сілія Фларэс, загінулі 32 кубінцы.
У заяве, апублікаванай адміністрацыяй прэзідэнта Рэспублікі Куба на афіцыйнай старонцы ў сацыяльнай сетцы Facebook 4 студзеня, гаворыцца, што яны выконвалі місіі, прадстаўляючы Рэвалюцыйныя ўзброеныя сілы і Міністэрства ўнутраных спраў па просьбе сваіх калег у Венесуэле.
Прэзідэнт Кубы Мігель Дыяс-Канель абвясціў у краіне нацыянальную жалобу 5 і 6 студзеня.
Амерыканская газета The New York Times (NYT) адзначыла, што «гэта стала беспрэцэдэнтным публічным прызнаннем Кубы факту, што яе вайскоўцы знаходзяцца ў Венесуэле».
Таксама NYT адзначае, што гэта рэдкі публічны сігнал пра важнасць Кубы для Венесуэлы і ўрада венесуэльскага дыктатара Нікаласа Мадуры.