Сасновіч пачала турнір у Брысбене з пераканаўчай перамогі
- 5.01.2026, 13:46
- 1,488
Беларуская тэнісістка ў двух сетах разабралася з расіянкай.
Беларуская тэнісістка Аляксандра Сасновіч паспяхова стартавала на турніры катэгорыі WTA 500 у Брысбене, паведамляе «Точка».
У матчы першага круга 113-я ракетка свету аказалася мацней за расіянку Ганну Блінкову, якая займае 61-ю пазіцыю ў рэйтынгу.
Выніковы лік сустрэчы — 7:5, 6:1.
Нагадаем, Сасновіч прабілася ў асноўную сетку праз кваліфікацыю. Там другая ракетка Беларусі па чарзе абыграла Вікторыю Томаву (№128, Балгарыя) і Марыю Цімафееву (№138, Узбекістан).
У наступным крузе суперніцай беларускай тэнісісткі стане 14-я ракетка свету Клара Таўсан.
Дзейная пераможніца турніру Арына Сабаленка пачне абарону тытула з другога круга, дзе сустрэнецца з прадстаўніцай Іспаніі Крысцінай Букшай (№50).