У Магілёўскай вобласці жанчына правалілася ў каналізацыйны люк
5- 5.01.2026, 17:12
- 11,916
Яна загінула.
У Магілёўскай вобласці жанчына правалілася ў каналізацыйны люк і загінула, паведамляе тэлеграм-канал «АСВОД Беларусі». Трагедыя адбылася ў вёсцы Храпы.
Цела жанчыны 1968 года нараджэння ў каналізацыйным калодзежы выявіў мясцовы жыхар. Загінулая знаходзілася на глыбіні трох метраў і была апранута ў верхняе адзенне.
Падрабязнасці і абставіны смерці пакуль не ўдакладняюцца.