7 студзеня 2026, Серада, 10:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Орбан перад выбарамі палохае венграў вайной

12
Орбан перад выбарамі палохае венграў вайной
Віктар Орбан

Прэм’ер-міністр Венгрыі заявіў, што толькі яго партыя здольная захаваць мір.

Прэм’ер-міністр Венгрыі Віктар Орбан заклікаў грамадзян падтрымаць яго партыю Фідэс на парламенцкіх выбарах 2026 года, заявіўшы, што гэта неабходна, каб краіна «не апынулася ўцягнутай у вайну».

Пра гэта паведамляе «РБК-Украіна» са спасылкай на заяву венгерскага прэм’ера на старонцы ў Facebook.

Орбан, які дэманструе прарасійскія погляды, лічыць, што «ліберальны сусветны парадак распадаецца», а абранне Дональда Трампа прэзідэнтам ЗША, паводле яго слоў, стала для яго «смяротным ударам», намякаючы, відаць, на падзеі ў Венесуэле.

Прэм’ер заявіў, што новы сусветны парадак толькі фармуецца, таму найбліжэйшыя гады будуць «больш нестабільнымі, непрадказальнымі і небяспечнымі».

«У гэтай сітуацыі венгерскі народ павінен выбраць шлях у красавіку гэтага года», — напісаў ён.

У гэтым кантэксце Орбан раскрытыкаваў апазіцыйную партыю «Ціса», заявіўшы, што яна нібыта абярэ «брусельскі тупік» і пагодзіцца на патрабаванні ЕС, у прыватнасці што да вайны, фінансавання Украіны, міграцыі і гендарнай палітыкі.

Затое, паводле слоў Орбана, яго партыя «Фідэс» прапануе «шлях міру і бяспекі».

«Мы не хочам накіроўваць венгерскую моладзь на фронт і не хочам разбураць краіну і венгерскую эканоміку. Мы маем план і намер зрабіць Венгрыю пераможцай гістарычнай эпохі, што стаіць перад намі. Для гэтага мы павінны перадусім застацца па-за вайной. Для гэтага мы просім венгерскі народ даць нам паўнамоцтвы ў 2026 годзе», — заявіў палітык.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках