7 студзеня 2026, Серада, 10:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расійскія «Шахеды» нанеслі ўдар па амерыканскім заводзе ў Дняпры

4
Расійскія «Шахеды» нанеслі ўдар па амерыканскім заводзе ў Дняпры
Фота: Getty Images

Пасля атакі дронаў на дарогі горада вылілася каля 300 тон алею.

У выніку атакі дронаў расіян па Дняпры ў панядзелак, 5 студзеня, на дарогі горада вылілася 300 тон алею. У выніку праезд пэўнымі шляхамі закрыты на некалькі сутак.

Аб гэтым паведамляе «РБК-Украіна» са спасылкай на заяву мэра Дняпра Барыса Філатавa у Telegram.

«У выніку атакі дронаў на дарогі Дняпра вылілася 300 тон алею! Камунальнікі прыбіраюць, пасыпаюць пяском і сумессю, але праезд па Набярэжнай будзе немагчымы прыкладна 2-3 дні», — распавёў ён.

Філатав дадаў, што расійскія акупанты разбамбілі ўласнасць ЗША, бо завод належыць кампаніі «Бунге» з Сент-Луіса, штат Місуры.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках