7 студзеня 2026, Серада, 10:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пад Гроднам мужчына пабудаваў у двары тюбінг-трасу

2
Пад Гроднам мужчына пабудаваў у двары тюбінг-трасу

Вялізную снежную гурбу ператварылі ў месца для зімовых забаў.

Пад Новы год зіма дазволіла адкрыць сезон снежных забаў. У Мінску месцаў, дзе можна бяспечна пакатацца на тюбінгах, дастаткова.

А вось пад Гроднам гарналыжны комплекс закрыты, таму мясцовыя шукаюць уласныя варыянты.

Чытач Newgrodno.by з вёскі Стрыеўка падзяліўся ўласным варыянтам.

Гаспадар сабраў снег, што застаўся пасля расчысткі дарожак, і ператварыў вялізную снежную гурбу ў трасу для тюбінга.

Схіл палогі і доўгі. Хуткасць невялікая, але за кошт працягласці трасы вау-эфект для дзіцяці забяспечаны.

Горка выглядае даволі бяспечнай. Дарэчы, пра правілы катання на тюбінгах. Рабіць гэта варта сядзячы, каб знізіць рызыку траўмаў.

Калі на горцы шмат людзей, пачынаць спуск можна толькі пасля таго, як папярэдні ўдзельнік цалкам завершыць заезд.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках