Турцыя далучаецца да фармату «кааліцыі рашучых»
1- 5.01.2026, 17:59
- 4,416
Пасяджэнне адбудзецца ў Парыжы 6 студзеня.
Турцыя возьме ўдзел у сустрэчы краін «кааліцыі рашучых» у Парыжы 6 студзеня, краіну будзе прадстаўляць міністр замежных спраў.
Пра гэта паведамляе дзяржаўнае агенцтва Anadolu са спасылкай на свае крыніцы.
Турцыю на пасяджэнні «кааліцыі рашучых» у аўторак будзе прадстаўляць міністр замежных спраў Хакан Фідан.
Міністр на сустрэчы агучыць пазіцыі прэзідэнта краіны Рэджэпа Таіпа Эрдагана, у прыватнасці тое, што Турцыя выступае за дыпламатычнае ўрэгуляванне расійска-ўкраінскай вайны, нагадае, што Стамбул стаў пляцоўкай для трох раўндаў перамоваў украінскай і расійскай камандаў у 2025 годзе і заявіць пра гатоўнасць Турцыі прыняць магчымыя прамыя перамовы паміж бакамі.
Акрамя таго, Фідан падкрэсліць, што Турцыя выступае за стабільнасць у Чорным моры.
Нагадаем, Эрдаган анансаваў на 5 студзеня размову з Трампам пра расійска-ўкраінскую вайну і чарговы раз прапанаваў пасярэдніцтва Турцыі ў дыпламатычных намаганнях.