Дрон ЗСУ знішчыў групу расіян разам з тэхнікай РЭБ
1- 5.01.2026, 18:41
- 3,876
Ліквідавана не менш за 12 захопнікаў.
Украінскія аператары дронаў 105-й асобнай брыгады тэрытарыяльнай абароны паразілі групу акупантаў каля будынка.
Як паведамляе «Цензор.НЕТ», ўдарны дрон падляцеў падчас высадкі расійскіх вайскоўцаў каля іх сховішча і адразу ж паразіў скупчэнне ворагаў.
На кадрах зафіксавана не менш за 12 захопнікаў.
Таксама байцы дадаюць, што побач з ворагамі стаялі дзве машыны з РЭБ, якія былі выведзеныя з ладу ў выніку выбуху.