На аўкцыёне ў Японіі прадалі блакітнага тунца за рэкордную суму
10- 5.01.2026, 20:50
- 10,554
Цана шакауе.
На традыцыйным аўкцыёне ў Токіа прадалі блакітнага тунца за рэкордную суму ў $3,2 млн. Пра гэта паведамляе тэлеканал NHK.
Адзначаецца, што першы ў 2026 годзе аўкцыён на рынку Тоесу ў Токіа адбыўся 5 студзеня. Блакітны тунец вагой 243 кг, праданы за рэкордную суму, быў злоўлены ў прэфектуры Ааморы.
«Калі я ўбачыў гэтага тунца, я проста не мог прайсці міма», — падзяліўся пераможца аўкцыёну Кімура Кіёсі, які з'яўляецца прэзідэнтам сеткі сушы-рэстаранаў.
Мужчына дадаў, што быў крыху здзіўлены такой высокай цаной, але выказаў жаданне, каб як мага больш людзей змаглі паспрабаваць эксклюзіўнага тунца.