У ЗША выбілі вокны ў доме віцэ-прэзідэнта Джэя Дзі Вэнса
5- 5.01.2026, 22:10
- 8,928
Інцыдэнт адбыўся ў ноч на 5 студзеня.
Зламыснікі разбілі вокны ў доме віцэ-прэзідэнта ЗША Джэймса Дэвіда Вэнса у штаце Агаё, перадае CNN.
Напад адбыўся ў ноч на панядзелак. Паводле дадзеных Сакрэтнай службы, адзін з падазраваных быў затрыманы непадалёк ад дома. Ягонае імя не раскрываецца, падрабязнасці пра асобу не паведамляюцца.
«Сакрэтная служба ЗША каардынуе свае дзеянні з паліцэйскім упраўленнем Цынсінаты і пракуратурай у працэсе прыняцця рашэнняў аб прад’яўленні абвінавачанняў», — заявіў прэс-сакратар Энтані Гульельмі.
Самога Вэнса і ягоных блізкіх не было ні ў будынку, ні ў горадзе — гэтую інфармацыю пацвердзілі CNN у Белым доме. Прэс-сакратар Вэнса, Тэйлар Ван Кірк, удакладніў, што сям’я віцэ-прэзідэнта падчас інцыдэнту знаходзілася ў Вашынгтоне, перадае NBC.
Вэнс родам з Мідлтаўна, штат Агаё. У гэтым жа штаце ён паступіў ва ўніверсітэт, дзе ў 2009 годзе атрымаў ступень бакалаўра ў галіне паліталогіі і філасофіі.