7 студзеня 2026, Серада, 17:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Названыя пераможцы кінапрэміі Critics Choice Awards 2026

1
Названыя пераможцы кінапрэміі Critics Choice Awards 2026

Лепшым фільмам была прызнаная «Бітва за бітвай» Пола Томаса Андэрсана.

31-я цырымонія ўручэння ўзнагарод «Выбар крытыкаў» (Critics Choice Awards) адбылася 4 студзеня ў Санта-Моніцы, Каліфорнія. Вядучымі трансляцыі сталі Келці Найт і Эрын Лім Роудс.

Сярод кінафільмаў найбольш намінацый мелі фільм жахаў Раяна Куглера «Грэшнікі» (17) і экшн-трылер Пола Томаса Андэрсана «Бітва за бітвай» (14).

Што да катэгорый у сферы тэлебачання, спіс намінантаў узначалілі серыялы Netflix «Пераходны ўзрост» і «Ніхто гэтага не хоча»: першы меў шэсць намінацый, а другі — пяць.

Сярод фільмаў лідарамі па колькасці перамог сталі «Грэшнікі» і «Франкенштэйн» (па чатыры ў кожнага), а сярод серыялаў вылучыліся «Пераходны ўзрост» (чатыры), «Бальніца Піт» і «Кінастудыя» (па тры).

Лепшым фільмам была прызнаная «Бітва за бітвай» Пола Томаса Андэрсана.

Пераможцы Critics Choice Awards 2026 года

Лепшы фільм — «Бітва за бітвай»

Лепшы рэжысёр — Пол Томас Андэрсан, «Бітва за бітвай»

Лепшы акцёр — Цімаце Шаламе, «Марці Вялікапышны»

Лепшая актрыса — Джэсі Баклі, «Гамнэт»

Лепшы акцёр другога плана — Джэйкаб Элордзі, «Франкенштэйн»

Лепшая актрыса другога плана — Эмі Мэдыган, «Аруддзі»

Лепшы малады акцёр/актрыса — Майлз Кэйтан, «Грэшнікі»

Лепшы арыгінальны сцэнар — «Грэшнікі»

Лепшы адаптаваны сцэнар — «Бітва за бітвай»

Лепшы анімацыйны фільм — «K-pop-паляўнічыцы на дэманаў»

Лепшы акцёрскі склад — «Грэшнікі»

Лепшая камедыя — «Голы пісталет»

Лепшы фільм на замежнай мове — «Сакрэтны агент»

Лепшы драматычны серыял — «Бальніца Піт»

Лепшы камедыйны серыял — «Кінастудыя»

Лепшы міні-серыял — «Пераходны ўзрост»

Лепшы акцёр драматычнага серыяла — Ноа Уайлі, «Бальніца Піт»

Лепшая актрыса драматычнага серыяла — Рэя Сіхорн, «Адна з многіх»

Лепшы акцёр камедыйнага серыяла — Сэт Роген, «Кінастудыя»

Лепшая актрыса камедыйнага серыяла — Джын Смарт, «Хітрасці»

Лепшы акцёр міні-серыяла — Стывен Грэм, «Пераходны ўзрост»

Лепшая актрыса міні-серыяла — Сара Снук, «У ва ўсім вінаватая яна»

Лепшы акцёр другога плана ў драматычным серыяле — Трамэл Тылман, «Падзел»

Лепшы акцёр другога плана ў камедыйным серыяле — Айк Барынгольц, «Кінастудыя»

Лепшая актрыса другога плана ў драматычным серыяле — Кэтрын ЛаНаса, «Бальніца Піт»

Лепшая актрыса другога плана ў камедыйным серыяле — Джанэл Джэймс, «Пачатковая школа "Эбботт"»

Лепшы серыял на замежнай мове — «Гульня ў кальмара» (Netflix)

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках