Больш за 30 вагонаў грузавога цягніка сышлі з рэек у Амурскай вобласці РФ
2- 6.01.2026, 1:13
- 7,098
Што вядома.
У Амурскай вобласці 35 вагонаў грузавога цягніка сышлі з рэек. Інцыдэнт адбыўся на перагоне Гонжа — Гудачы Забайкальскай чыгункі, паведамілі ў галоўным упраўленні (ГУ) МНС Расіі па рэгіёне. Заяву ведамства перадае ТАСС.
«У сходзе 35 вагонаў. Пашкоджана чыгуначная інфраструктура. Пагрозы экалогіі няма», — гаварылася ў паведамленні ведамства.
У сувязі з інцыдэнтам рух на ўчастку быў прыпынены, таксама паведамлялася, што чакаюцца затрымкі пасажырскіх цягнікоў. Для ліквідацыі наступстваў да месца здарэння накіравалі аднаўленчыя цягнікі і аператыўную групу МНС.