7 студзеня 2026, Серада, 17:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У ЗША закрылі найбуйнейшую даследчую бібліятэку NASA

20
У ЗША закрылі найбуйнейшую даследчую бібліятэку NASA

Частку яе калекцыі плануюць выкінуць.

Адміністрацыя прэзідэнта ЗША Дональда Трампа закрывае найбуйнейшую даследчую бібліятэку NASA ў цэнтры Годдарда ў Мэрылендзе, паведамляе The New York Times 31 снежня.

У фондах бібліятэкі — дзесяткі тысяч кніг, дакументаў і навуковых часопісаў, многія з якіх ніколі не алічбаваныя і больш нідзе недаступныя.

Частку матэрыялаў адправяць на склад, астатняе ўтылізуюць. У NASA сцвярджаюць, што гэта «рэарганізацыя», а не ліквідацыя. Закрываюцца 13 будынкаў і больш за 100 лабараторый, што дазволіць эканоміць каля $10 млн у год. Аднак супрацоўнікі і прафсаюзы кажуць пра хаатычныя дзеянні і знішчэнне ўнікальнага абсталявання.

З 2022 года закрыты ўжо 10 бібліятэк NASA, цяпер застануцца толькі тры. Навукоўцы папярэджваюць, што агенцтва губляе навуковую памяць, крытычна важную для будучых касмічных місій. Доступ да архіваў Apollo, савецкіх ракетных даследаванняў і рэдкіх часопісаў можа быць страчаны назаўсёды.

Скарачэнні адбываюцца на фоне планаў урэзаць бюджэт NASA амаль на 25% і закрыць 19 дзеючых навуковых місій, уключаючы Chandra і Juno.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках