Усік адказаў на пытанне аб амбіцыях стаць прэзідэнтам Украіны
3- 6.01.2026, 5:46
- 6,138
Баксёр падкрэсліў, што будзе працаваць для сваёй краіны.
Чэмпіён свету па версіях WBC, WBA і IBF у суперцяжкай вазе Аляксандр Усік (24-0, 15 КО) заявіў, што ў яго няма жадання ісці ў палітыку нават дзеля пасады прэзідэнта Украіны.
Украінскі баксёр паразмаўляў з вядучым Instagram-пабліка BOXINGARABIA і адказаў на пытанне пра палітыку:
«Буду балатавацца ў прэзідэнты? Не, уся палітыка мяне не цікавіць. Я буду працаваць для сваёй краіны, як і заўсёды рабіў. Але не як палітык, а як спартовец і чалавек».
Таксама Аляксандр сцвярджальна адказаў на пытанні пра планы гуляць у футбол, здымацца ў кіно і нават заявіў пра гатоўнасць запісаць рэп са Snoop Dogg.
Нагадаем, 38-гадовы Усік у ліпені нокаутаваў у пятым раўндзе Даніэля Дюбуа і трэці раз у кар’еры стаў абсалютным чэмпіёнам свету. Затым Аляксандр адмовіўся ад тытула WBO, каб не абараняць яго супраць Фабіо Уордлі. Пазней украінец выклікаў на бой Дэонцея Уайлдэра.