У Беларусі паднялі яшчэ адзін падатак
7- 6.01.2026, 8:41
- 7,658
Ён датычыцца ўладальнікаў сабак.
У Беларусі змянілі правілы падаткаабкладання для ўладальнікаў сабак: адпаведныя папраўкі ўнесеныя у Падатковы кодэкс. Наваўвядзенні закранаюць як памер плацяжу, так і парадак прадастаўлення льгот.
Падатак абавязаны плаціць уладальнікі сабак старэйшых за тры месяцы. Да нядаўняга часу стаўка складала 13 рублёў за звычайную сабаку і 63 рублі — за прадстаўнікоў патэнцыйна небяспечных парод. З 2026 года сумы павялічаць: уладальнікам давядзецца плаціць 14 і 67 рублёў адпаведна.
Плацёж уносіцца штоквартальна. Абавязковай умовай застаецца рэгістрацыя жывёлы — яе можна аформіць праз службу «адно акно» ў раённых або гарадскіх выканкамах, а ў Мінску — у адміністрацыях раёнаў. Налічэнне падатку адлюстроўваецца ў квітанцыях на аплату жыллёва-камунальных паслуг.
Што змянілася ў сістэме льгот
Акрамя павышэння ставак, улады скарэктавалі правілы прадастаўлення падатковых паслабленняў. Цяпер грамадзяне, якія маюць права не плаціць падатак за адну сабаку, але трымаюць некалькі жывёл, могуць самастойна выбраць, за якога гадаванца ўносіць плацёж.
Раней ад выплаты падатку за адну сабаку вызваляліся людзі з інваліднасцю I і II групы. Уладальнікі сабак-павадыроў не плацяць збор незалежна ад групы інваліднасці. Таксама льгота распаўсюджваецца на пенсіянераў, шматдзетныя сем’і і сем’і, што выхоўваюць дзіця з інваліднасцю.
Адказнасць за нясплату
Ігнараванне абавязацельстваў можа абярнуцца штрафам. За адсутнасць рэгістрацыі сабакі і нясплату падатку прадугледжана адміністрацыйнае спагнанне — да 15 базавых велічынь, што на сёння складае 675 рублёў.