Сабаленка разграміла іспанку Букшу за рэкордны час
4- 6.01.2026, 9:03
- 2,654
47 хвілін.
Першая ракетка свету Арына Сабаленка не пакінула ані найменшага шанцу прадстаўніцы Іспаніі Крысціне Букшы, якая займае 50-е месца ў рэйтынгу WTA. У другім крузе турніру катэгорыі WTA-500 у Брысбене беларуска здабыла імклівую перамогу — 6:0, 6:1.
Паядынак скончыўся ўсяго за 47 хвілін — гэта паўтарэнне найхутчэйшага матчу ў прафесійнай кар'еры Сабаленкі. За такі кароткі час Арына прадэманстравала абсалютнае дамінаванне: аформіла чатыры эйсы, пяць разоў узяла падачу суперніцы і цалкам кантралявала ход сустрэчы.
Лідарка сусветнага рэйтынгу працягне абарону тытула ў Брысбене ў наступным раўндзе. Яе будучая суперніца вызначыцца ў супрацьстаянні румынкі Сараны Кырстэі і латвійкі Алены Астапенка. Акрамя таго, Сабаленка застаецца ў турнірнай сетцы і ў парным разрадзе, дзе выступае ў дуэце з іспанкай Паўлай Бадосай.