Названыя чатыры патрабаванні ЗША да часовай кіраўніцы Венесуэлы
26- 6.01.2026, 10:51
- 43,908
Інакш яна паўторыць лёс Мадура.
Адміністрацыя прэзідэнта ЗША Дональда Трампа патрабуе ад часовай прэзідэнткі Венесуэлы Дэлсі Радрыгес прыняць шэраг мераў, ад якіх адмовіўся яе папярэднік Нікалас Мадура, калі яна не хоча паўтарыць ягоны лёс.
Пра гэта піша Politico са спасылкай на амерыканскага чыноўніка і крыніцу, якая ў курсе ўнутраных абмеркаванняў у адміністрацыі Трампа.
Вашынгтон паведаміў Радрыгес, што ад яе чакаюць прынамсі тры крокі — узмацненне барацьбы з наркатрафікам, выдварэнне іранскіх, кубінскіх і іншых агентаў дзяржаў або сетак, варожых да ЗША, а таксама спыненне продажу нафты недругам Злучаных Штатаў.
Як паведамілі выданню дзве крыніцы, амерыканскія чыноўнікі таксама разлічваюць, што Радрыгес паспрыяе правядзенню ў Венесуэле свабодных выбараў і ў выніку сыдзе ў адстаўку.
Пры гэтым тэрміны выканання гэтых патрабаванняў могуць змяняцца.