8 студзеня 2026, Чацвер, 20:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Сабраць дом трэба да самай аддзелкі»

4
«Сабраць дом трэба да самай аддзелкі»

Як будуць аднаўляць шматпавярхоўку пасля выбуху газу ў Гомелі.

На пасяджэнні штаба па ліквідацыі наступстваў НС у Гомельскім аблвыканкаме абмеркавалі, як будуць аднаўляць шматпавярхоўку, якая пацярпела ад выбуху газу і страціла некалькі паверхаў у адна́м пад’ездзе, перадае БелТА.

Старшыня аблвыканкама Іван Крупко падкрэсліў, што сабраць дом трэба да самай аддзелкі, вярнуўшы яму першапачатковы выгляд. Пры неабходнасці будаўнікі павінны перайсці на ўзмоцнены графік працы.

Нагадаем, удзень 17 снежня ў Гомелі адбылася ўспышка газапаветранай сумесі ў адной з кватэр па вуліцы Касарава. У выніку інцыдэнту абрынуліся пліты перакрыцця вышэй- і ніжэйразмешчаных кватэр. Ратавальнікі эвакуявалі дзевяць чалавек. 22 снежня пры разборы завалаў на шостым паверсе было выяўлена цела жанчыны.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках