На выезд з Беларусі ў Польшчу зноў утварыліся велізарныя чэргі
2- 6.01.2026, 11:40
- 2,434
У пункце пропуску Брэст сабраліся сотні легкавых аўтамабіляў.
Пасля навагодніх святаў на выезд з Беларусі ў Польшчу зноў утварыліся чэргі.
Паводле звестак Дзяржпагранкамітэта на раніцу аўторка, 6 студзеня, на выезд з краіны ў пункце пропуску Брэст — Тэрэспаль чакаюць 830 легкавых аўтамабіляў і 81 пасажырскі аўтобус.
У пункце пропуску Брузгі — Кузніца Беластоцкая сабраліся 180 машын, у пункце пропуску Бераставіца — Баброўнікі — 108 аўтамабіляў.