Пасылкі і заказныя лісты падаражэлі
2- 6.01.2026, 15:26
- 1,612
«Белпошта» павысіла тарыфы на некаторыя паслугі.
З 1 студзеня 2026 года «Белпошта» павысіла тарыфы на некаторыя нерэгуляваныя паслугі паштовай сувязі, паведаміла прэс-служба прадпрыемства.
З пачатку года падаражэла перасылка ўнутраных і міжнародных паштовых адпраўленняў, у тым ліку заказнай карэспандэнцыі, адпраўленняў «1-га класа», пасылак, адпраўленняў з абвешчанай вартасцю, EMS і паслуг для e-commerce, а таксама шэрагу дадатковых паслуг.
«Без змяненняў застаўся кошт універсальных паслуг паштовай сувязі (перасылка простага ліста, паштовай карткі, бандэролі)», — гаворыцца ў паведамленні «Белпошты».