8 студзеня 2026, Чацвер, 20:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СБУ паразіла ракетна-артылерыйскі арсенал і нафтабазу ў Расіі

1
СБУ паразіла ракетна-артылерыйскі арсенал і нафтабазу ў Расіі

З арсенала пастаўляліся боепрыпасы для шэрагу складоў.

Далёкабійныя дроны Цэнтра спецаперацый «Альфа» СБУ паспяхова адпрацавалі па двух варожых аб'ектах у тыле РФ. Як паведамілі крыніцы unian.net у спецслужбе, у Нейскім раёне Кастрамскай вобласці ўспыхнуў маштабны «хлопак» на арсенале №100 Галоўнага ракетна-артылерыйскага ўпраўлення (ГРАУ).

На гэтым складзе ўсю ноч гучалі магутныя выбухі ў выніку дэтанацыі боепрыпасаў. Мясцовыя ўлады пачалі эвакуацыю насельніцтва з бліжэйшых населеных пунктаў.

Паводле суразмоўцы, гэта быў важны для ворага арсенал, бо з яго пастаўляліся боепрыпасы для складоў ніжэйшага ўзроўню заходняга і цэнтральнага накірункаў.

Таксама дроны «Альфы» СБУ паразілі нафтабазу «Геркон Плюс» у населеным пункце Стралецкія Хутора Ліпецкай вобласці. У выніку атакі там пачаўся інтэнсіўны пажар. Гэта нафтабаза забяспечвала нафтапрадуктамі тры вобласці: Тамбоўскую, Варонежскую і Ліпецкую.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках