8 студзеня 2026, Чацвер, 20:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускіх кароў не пусцілі ў Расію

1
Беларускіх кароў не пусцілі ў Расію

Іх спрабавалі правезці «шпіёнскім маршрутам».

У канцы снежня на пункце пропуску «Чырвоны Камень» супрацоўнікі Расельгаснагляду праверылі грузавік з каровамі. Машыну спынілі загадзя — яна ехала з боку Беларусі, асцярожна аб'язджаючы афіцыйныя ветэрынарныя пасты. Амаль як у шпіёнскім кіно.

Пры аглядзе высветлілася, што ў перавозчыка не было ніводнага ветэрынарнага дакумента. Ні даведак пра здароўе 24 кароў, ні пацвярджэння таго, што месца, адкуль іх вывезлі, спрыяльнае па хваробах.

Уладальнік грузу патлумачыў, што жывёлы ездзілі выключна па Беларусі — з Гродзенскай вобласці ў Гомельскую. Праўда, чаму тады маршрут пралягаў праз Бранскую вобласць, незразумела.

У выніку кароў без лішніх прыгод адправілі назад у Беларусь, а вінаватых — без сюрпрызаў — прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках