8 студзеня 2026, Чацвер, 20:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Каму належаць ідэі, згенераваныя ChatGPT?

6
Каму належаць ідэі, згенераваныя ChatGPT?

ШІ дае інтэлектуальную выгаду карыстальніку за кошт іншых аўтараў.

Пасля хвалі панікі вакол ШІ ў 2023 годзе свет, здаецца, уступае ў фазу прыняцця штучнага інтэлекту як універсальнай тэхналогіі — нароўні з электрычнасцю або інтэрнэтам. Вялікія моўныя мадэлі кшталту ChatGPT становяцца паўсядзённым інструментам, а сама назва ўсё часцей ужываецца як сінонім ШІ, піша The Observer (пераклад — сайт Charter97.org).

Аднак разам з зручнасцю ўзнікае сур'ёзная этычная праблема, якую даследчыкі называюць «праблемай паходжання». Ідзе пра тое, каму насамрэч належаць ідэі, якія фармулюе ШІ. Навуковец можа скарыстаць моўную мадэль для дапрацоўкі ўласных накідаў, не ведаючы, што ШІ «падмяшаў» у тэкст ідэі іншага даследчыка, узятыя з навучальных даных. У выніку аўтар атрымлівае інтэлектуальную выгаду, а першапачатковая крыніца застаецца без згадкі.

Для акадэмічнага асяроддзя гэта асабліва адчувальна: ланцужок цытавання наўпрост уплывае на кар'еру, фінансаванне і навуковую рэпутацыю. Пры гэтым праблему нельга звесці да плагіяту ў звыклым сэнсе — «вінаватага» няма, памылка мае сістэмны характар і закладзеная ў самой архітэктуры вялікіх моўных мадэляў.

Да гэтага дадаюцца і іншыя рызыкі — ШІ можа «галюцынаваць», выдаваць выдуманыя факты, падладжвацца пад карыстальніка, узнаўляць схаваныя прадузятасці і выкарыстоўваць даныя сумніўнага паходжання.

Эксперты сыходзяцца ў меркаванні, што тэхналагічныя кампаніі пакуль не маюць стымулаў цалкам вырашаць гэтыя пытанні. Таму адказнасць кладзецца на карыстальнікаў. Сярод ключавых рэкамендацый — скептычна ставіцца да «арыгінальных» ідэй, створаных ШІ, і абавязкова правяраць факты і крыніцы. Моўныя мадэлі могуць быць магутным памочнікам, але не заменай крытычнага мыслення.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках