У Беларусі адменілі некаторыя падатковыя ільготы
1- 6.01.2026, 16:53
- 3,836
Якія і каго яны закрануць?
У Беларусі адменілі некаторыя падатковыя ільготы. Змены закранаюць як насельніцтва, так і індывідуальных прадпрымальнікаў і арганізацыі. Новаўвядзенні прадугледжаныя папраўкамі ў Падатковы кодэкс, паведамляе «Зеркало».
Так, улады ўстанавілі роўныя стаўкі транспартнага падатку для індывідуальных прадпрымальнікаў і юрыдычных асоб. Раней для гэтых катэгорый дзейнічалі розныя ўмовы падаткаабкладання.
Адменены ільготы па падатку на нерухомасць і зямельным падатку для фізічных асоб у дачыненні да аб’ектаў, якія маюць статус гісторыка-культурных каштоўнасцяў, а таксама зямельных участкаў, на якіх яны размешчаныя.
Змены закранулі і падатак на дабаўленую вартасць. Адменена ільгота па ПДВ з абаротаў па рэалізацыі маёмасных правоў на вынікі навукова-тэхнічнай дзейнасці, а таксама матэрыяльных аб’ектаў, звязаных з гэтымі правамі.
Акрамя таго, індывідуальныя прадпрымальнікі страцілі ільготу па падаходным падатку ў частцы даходаў ад удзелу ў простым таварыстве.
Для арганізацый, якія працуюць у сферы адукацыі і аховы здароўя, адменены ільготы па падатку на нерухомасць і зямельным падатку.