8 студзеня 2026, Чацвер, 20:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

NZZ: Звяржэнне Мадуры застала Крэмль знянацку

1
NZZ: Звяржэнне Мадуры застала Крэмль знянацку

Гэта стала падвойным ударам для Расіі.

Масква падтрымлівала актыўныя кантакты з рэжымам у Венесуэле і адчувае з ім моцную сувязь, аднак апынулася бяссільнай спыніць звяржэнне венесуэльскага дыктатара Нікаласа Мадуры.

Neue Zürcher Zeitung, аналізуючы рэакцыю РФ на ваенную аперацыю ЗША ў Венесуэле і захоп Мадуры.

У публікацыі адзначаецца, што Масква рэагуе асцярожна, паколькі там імкнуцца не засмучаць прэзідэнта ЗША Дональда Трампа.

Тон серыі прэс-рэлізаў Міністэрства замежных спраў РФ вагаўся паміж абурэннем і занепакоенасцю. Аднак далей за словы падтрымкі народу Венесуэлы і ўраду, а таксама рэзкае асуджэнне дзеянняў Злучаных Штатаў, міністр замежных спраў Сяргей Лаўроў і яго супрацоўнікі не пайшлі.

Венесуэла разам з Кубай з'яўляецца для Расіі найважнейшым саюзнікам, нагадвае NZZ. Масква фінансава падтрымлівала спачатку рэжым Уга Чавеса, а потым Мадуру, пастаўляла вайсковую тэхніку. І Чавес, і Мадура, а таксама іх атачэнне неаднаразова наведвалі расійскую сталіцу.

У снежні, калі ціск ЗША ўзмацніўся, Мадура і расійскі дыктатар Уладзімір Пуцін правялі тэлефонную размову. Ужо тады было зразумела, што Крэмль абмяжуецца падтрымкай на словах.

Як і на пачатку лета, калі ЗША нанеслі ўдары па Іране, а таксама год таму пры падзенні сірыйскага дыктатара Башара Асада, Масква зноў аказалася не ў стане абараніць сваіх саюзнікаў ад умяшання Вашынгтона.

У стратэгічным плане гэта падвойны ўдар для Расіі, падкрэслівае NZZ. Перш за ўсё ёй пагражае страта ўплыву ў ключавых рэгіёнах свету. Па-другое, у вачах многіх, у тым ліку патэнцыйных партнёраў, яна выглядае няздольнай выконваць абяцанні і забяспечваць абарону.

Мадура зрынулі: бяссільная рэакцыя Расіі на дэманстрацыю сілы Амерыкі

Масква падтрымлівала актыўныя кантакты з рэжымам у Венесуэле і адчувае з ім сувязь. На амерыканскі ваенны ўдар Расія, аднак, рэагуе асцярожна, каб не раззлаваць Трампа...

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках