8 студзеня 2026, Чацвер, 20:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Тэмпы прасоўвання арміі РФ ва Украіне ўпалі да мінімуму

2
Тэмпы прасоўвання арміі РФ ва Украіне ўпалі да мінімуму

Зімовае наступленне акупантаў правалілася.

За апошні тыдзень армія краіны-агрэсара Расіі захапіла 44 км² украінскай тэрыторыі. Да такога выснову прыйшло «Агентство», прааналізаваўшы даныя блізкага да Мінабароны DeepState.

Такім чынам, тэмпы прасоўвання акупантаў упалі да мінімуму з пачатку восені. Апошні раз меншая па плошчы ўкраінская тэрыторыя пераходзіла пад кантроль РФ за тыдзень на другой тыдні верасня.

Большасць захопленых у навагоднія дні пазіцый знаходзяцца ў раёне Сіверска, Пакроўска і Канстанцінаўкі Данецкай вобласці, астатнія — у раёне Гуляйполя Запарожскай вобласці, а таксама на ўсходзе Сумскай вобласці. Падобныя тэмпы прасоўвання расійская армія таксама дэманстравала вясной мінулага года. «Агентство» адзначае, што найпавольней у мінулым годзе расійскія вайскоўцы наступалі з 24 лютага па 2 сакавіка 2025 года (12 км²).

На запаволенне расійскага прасоўвання ў канцы мінулага года паўплываў комплекс фактараў, уключаючы знясіленне ўласных рэсурсаў, паспяховыя абарончыя дзеянні сіл абароны і пагодныя ўмовы, заявіў журналістам «Агентства» ваенны аналітык Ян Матвееў.

«Навагоднія святы я б не стаў скідваць з рахункаў. Генералы адпачываюць, [нелегітымнага прэзідэнта РФ Уладзіміра] Пуціна таксама не відаць, а значыць, асабліва няма сэнсу цяпер рвацца наперад, начальства не заўважыць», — лічыць ён.

На працягу зімы дасягненні расіян на фронце, верагодна, застануцца абмежаванымі, гаворыцца ў аналізе фінскага OSINT-праекта Black Bird. Паводле ацэнкі праекта, у бліжэйшыя месяцы яны будуць спрабаваць прарваць абарону вакол Пакроўска, захапіць Ліман і наступаць на Дабраполле. Канчатковай мэтай расійскіх сіл застанецца захоп раёна Краматорска, Славянска і астатняй часткі Данецкай вобласці, мяркуюць у Black Bird.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках