8 студзеня 2026, Чацвер, 1:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пад Брэстам маршрутка не раз’ехалася з хуткай з уключанымі мігалкамі

Пад Брэстам маршрутка не раз’ехалася з хуткай з уключанымі мігалкамі

Фотафакт.

Раніцай 6 студзеня на 13-м кіламетры трасы М1/Е30 «Брэст — Мінск — мяжа з Расіяй», недалёка ад павароту на аграгарадок Чэрні, адбылося сур'ёзнае ДТЗ.

На дарозе сутыкнуліся маршрутка Mercedes, якой кіраваў 64-гадовы кіроўца, і аўтамабіль хуткай дапамогі. Пры гэтым, паводле дадзеных ДАІ, хуткая ехала з уключанымі светлавымі і гукавымі сігналамі.

У выніку сутыкнення 17-гадовую і 67-гадовую пасажырак маршруткі адвезлі ў бальніцу. Наколькі сур'ёзныя ў іх траўмы, не паведамляецца.

У ДАІ нагадалі: заўважылі аўтамабіль аператыўнага прызначэння, які набліжаецца, з уключаным проблісковым маячком сіняга колеру — незалежна ад кірунку руху вы павінны саступіць яму дарогу і забяспечыць бесперашкодны праезд.

Калі ўключаныя маячкі сіняга і чырвонага колеру, вадзіцелі транспарту, які рухаецца ў тым жа кірунку, а пры адсутнасці раздзяляльнай паласы таксама вадзіцелі сустрэчнага транспарту, павінны спыніцца на абочыне. Калі абочыны няма — заняць крайняе правае становішча ў правай паласе руху і спыніцца.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках