У трох абласцях Беларусі ўвялі план «Надвор'е»
6- 6.01.2026, 21:33
- 5,918
Да выхаду гатовыя 1,5 тысячы адзінак спецтэхнікі.
На рэспубліканскіх аўтамабільных дарогах Беларусі ва ўмовах снегападу працуюць сотні машын дарожных службаў. Днём на трасы выязджала каля 200 адзінак тэхнікі — раскідвальнікі пяску і солі, трактары, аўтагрэйдары, ротары і пагрузчыкі, паведамілі ў Мінтрансе.
У раёнах Гомельскай, Гродзенскай і Брэсцкай абласцей уведзены план «Надвор'е». Ён прадугледжвае ўзмоцнены рэжым працы дарожных арганізацый і аператыўнае рэагаванне на змяненне абстаноўкі на дарогах.
Паводле звестак дзяжурна-дыспетчарскай службы «Мінскаўтадор-Цэнтр», у распараджэнні прадпрыемстваў рэспубліканскай дарожнай гаспадаркі ёсць 133,3 тыс. тон пясчана-салянай сумесі і каля 105 тыс. тон чыстай солі. Да выхаду на лініі гатовыя 1517 адзінак спецтэхнікі.
На прадпрыемствах рэспубліканскіх аўтамабільных дарог кругласутачна дзяжураць спецыялісты, якія збіраюць аператыўную інфармацыю для своечасовага рэагавання на дарожную сітуацыю.
У любым рэгіёне краіны паведаміць важную інфармацыю пра дарожныя ўмовы можна па адзіным нумары дыспетчарскіх службаў — 125.