У Магілёве заўважылі вялізарнае скапленне качак
6- 6.01.2026, 22:55
- 7,298
Фотафакт.
На рацэ Дубравенцы ў Магілёве заўважылі незвычайнае скапленне качак. «Збой у матрыцы» зафіксаваў фатограф рэдакцыі партала «Магілёў.Онлайн».
Збор пярнатых можна назіраць на пачатку зоны адпачынку «Пячэрскі лясапарк» – там, дзе Дубравенка выцякае з Пячэрскага возера.
Качак столькі, што сапраўды яблыку няма дзе ўпасці.
Гэта, можна сказаць, вымушаная мера. Бо дзялянка вады, якая яшчэ не замерзла, зусім невялікая, а змясціцца трэба кожнаму.





