У Белгарадскай вобласці РФ гарыць нафтабаза
5- 6.01.2026, 23:40
- 4,476
Яе атакавалі беспілотнікі.
Беспілотнікі атакавалі нафтабазу на тэрыторыі Старааскольскай акругі Белгарадскай вобласці РФ, паведаміў кіраўнік рэгіёна Вячаслаў Гладкоў.
«У выніку дэтанацыі на тэрыторыі загарэлася некалькі рэзервуараў. Тушэнне пажару ажыццяўляюць пажарныя», — напісаў ён у сваім тэлеграм-канале.
Паводле папярэдняй інфармацыі, ніхто не пацярпеў, удакладніў Гладкоў.