Сенатар Грэм: За гэтыя некалькі дзён мы ўбачылі Амерыку ў яе найлепшым выглядзе
4- 7.01.2026, 2:31
- 2,256
На яго думку, дзеянні ЗША ў Венесуэле згладзілі негатыўны фон пасля вываду войскаў з Афганістана.
Аперацыя амерыканскіх войскаў у Венесуэле прыбрала «непрыемны асадак» пасля вываду арміі з Афганістана. Пра гэта заявіў сенатар-рэспубліканец Ліндсі Грэм у эфіры тэлеканала Fox News.
«Мы з ганьбай сышлі з Афганістана, пераможаныя тэрарыстамі... Гэта нагадала падзеі ў В'етнаме. За гэтыя некалькі дзён мы ўбачылі Амерыку ў яе найлепшым выглядзе», — сказаў Грэм.
Сенатар ад штата Паўднёвая Караліна адзначыў байцоў і камандзіраў, якія ўдзельнічалі ў захопе дыктатара Венесуэлы Нікаласа Мадуры і ў ударах па аб'ектах на тэрыторыі краіны.
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп называў выхад войскаў ЗША з Афганістана найганебным момантам у гісторыі.