Reuters: ЗША разглядаюць розныя сцэнарыі кантролю над Грэнландыяй
6- 7.01.2026, 8:45
- 4,026
У тым ліку сілавы.
У Белым доме заявілі, што Злучаныя Штаты прапрацоўваюць розныя сцэнары ўстанаўлення кантролю над Грэнландыяй, у тым ліку не выключаюць і сілавы варыянт.
Пра гэта паведамляе Reuters.
Прадстаўнік адміністрацыі прэзідэнта, каментуючы сітуацыю для СМІ, адзначыў, што пытанне Грэнландыі разглядаецца Вашынгтонам як адзін з ключавых элементаў нацыянальнай бяспекі ЗША.
Паводле яго слоў, прэзідэнт разам з камандай аналізуе розныя шляхі дасягнення гэтай знешнепалітычнай мэты. А прымяненне амерыканскіх узброеных сіл, пры неабходнасці, заўсёды застаецца ў кампетэнцыі галоўнакамандуючага.
У той жа час чыноўнік падкрэсліў, што заявы лідараў краін НАТА ў падтрымку Грэнландыі не паўплывалі на пазіцыю Дональда Трампа. Ён адзначыў, што імкненне прэзідэнта набыць востраў захоўваецца і далей, у тым ліку на працягу астатняга трохгадовага тэрміну яго знаходжання на пасадзе.
Як удакладніў прадстаўнік Белага дома, у Авалевым кабінеце працягваюцца актыўныя абмеркаванні магчымых механізмаў атрымання кантролю над Грэнландыяй, пры гэтым разглядаецца некалькі альтэрнатыўных падыходаў.
Сярод іх — варыянт куплі вострава Злучанымі Штатамі або заключэнне Дагавора аб свабоднай асацыяцыі. Аднак апошні фармат, паводле слоў чыноўніка, не адпавядае імкненню Трампа непасрэдна інтэграваць Грэнландыю ў склад ЗША.
У той жа час чыноўнік падкрэсліў, што прэзідэнт аддае перавагу дыпламатычным метадам вырашэння пытанняў і схільны да перамоваў, таму найлепшым варыянтам ён лічыць дасягненне выгаднай здзелкі па набыцці Грэнландыі.