8 студзеня 2026, Чацвер, 7:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Швецыя гатовая перадаць Украіне знішчальнікі Gripen

1
Швецыя гатовая перадаць Украіне знішчальнікі Gripen

Але ёсць умова.

Швецыя гатовая перадаць Украіне знішчальнікі Gripen і прадаставіць рэсурсы для размінавання Чорнага мора пасля падпісання мірнага пагаднення з Расіяй.

Пра гэта паведамляецца ў публікацыі прэм’ер-міністра Швецыі Ульфа Крыстэрсана у сацсетцы X.

Паводле слоў Крыстэрсана, падчас сустрэчы ў Парыжы члены «кааліцыі ахвочых», Украіна і Злучаныя Штаты дасягнулі значнага прагрэсу ў абмеркаванні шляхоў дасягнення міру.

«Калі ва Украіне будзе дасягнута мірнае пагадненне, Швецыя гатовая садзейнічаць гарантыям бяспекі для Украіны і астатняй Еўропы», — падкрэсліў кіраўнік шведскага ўрада.

Прэм’ер акрэсліў і канкрэтныя напрамкі магчымай дапамогі. У прыватнасці, гаворка ідзе пра перадачу знішчальнікаў Gripen для забеспячэння паветранага назірання над Украінай, прадастаўленне марскіх рэсурсаў для размінавання Чорнага мора, а таксама пра працяг навучання ўкраінскіх афіцэраў.

У той жа час Крыстэрсан падкрэсліў, што рэалізацыя гэтых крокаў магчымая толькі пры выкананні шэрагу ўмоваў. Сярод іх — заключэнне мірнага пагаднення, вызначэнне дакладных правілаў прымянення мнаганацыянальных сіл і адабрэнне адпаведных рашэнняў парламентам Швецыі.

«Швецыя гатовая ўнесці свой уклад у мір у Еўропе», — падсумаваў ён.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках