8 студзеня 2026, Чацвер, 14:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Гарачыя» ночы для РФ

5
«Гарачыя» ночы для РФ
Аляксей Копыцька

Сілы абароны Украіны падрыхтоўваюць глебу, каб правільна расставіць коскі.

Пакуль у Парыжы фармулююць фармулёўкі, Сілы абароны падрыхтоўваюць глебу, каб правільна расставіць коскі.

1. У ноч на 6 студзеня ЦСО «А» СБУ паразіў два аб’екты — арсенал ГРАУ № 100 (в/ч 55486) у раёне горада Нея Кастрамской вобласці, а таксама нафтабазу ў раёне горада Усмань Ліпецкай вобласці.

Тут я б адзначыў вось што. Пісаць пра тое, што «арсенал знішчаны», — відавочнае перабольшанне. Для цікавасці паглядзіце ў Google на размяшчэнне збудаванняў. Дастаткова складана выбіць увесь арсенал такога тыпу, патрэбная серыя удараў. Каб адбылося нешта накшталт маштабнай адначасовай дэтанацыі, як на арсенале ў Тарапцы, павінна супасці некалькі фактараў.

Аднак, паза ўсялякімі сумневамі, дроны дасягнулі мэты і справакавалі другасную дэтанацыю ў некалькіх кропках.

Важней, на мой погляд, больш агульны план. Паглядзіце, дзе геаграфічна знаходзіцца гэты арсенал і супраць каго ў першую чаргу Расія назапашвае там боепрыпасы. Гэты аб’ект прывязаны да чыгункі, якая арыентаваная на захад, яго місія — забяспечваць боепрыпасамі Маскоўскі і Ленінградскі ваенныя акругі для вайны ў Еўропе.

Калі зірнуць на такую карту, усе камандаванні Усходняй і Паўночнай Еўропы павінны быць занепакоеныя тым, як лепш узброіць украінскую «Альфу» і іншыя структуры. Асабліва — на фоне дэвіянтных заяў наконт Грэнландыі.

Нафтабаза ў раёне Усмані (2 км ад гэтага горада, 1 км ад Стрэлецкіх Хутораў) даволі кампактная, аб’ём наземных рэзервуараў — 8 тыс. кубаметраў. Аднак яна зручна размешчаная для падсілкоўвання палівам групоўкі, якая пагражае Харкаву з поўначы і ўсходу. Паводле папярэдніх даных, пажарам закранутыя два рэзервуары па 1 тыс. кубаметраў і 4Х100 кубаметраў. Расіянам давядзецца здзяйсняць дадатковыя манеўры.

2. Шмат паведамленняў пра выбухі ў Сцерлітамаку, Пензе, у Валагодскай вобласці. Паводле даных самага сумленнага ў свеце Міністэрства абароны Расіі, за мінулую ноч расійскай СПА былі паражаныя 129 БПЛА над тэрыторыяй 21 (!!!) рэгіёна РФ і над Крымам. А за суткі — 360 БПЛА!

Як заўсёды, расіяне паразілі жылы дом, гэтым разам — у Цверы.

Заяўляюць пра збітыя БПЛА і ў Бранскай, і ў Цвярской, і ў Ноўгарадскай абласцях. Але характэрна — ніводная сабака не кажа пра спробу атакаваць рэзідэнцыю Пуціна! А што сталася? Дагэтуль не адмыліся?

3. Учора СБС спалілі РЛС 9С32 комплексу С-300В у Данецкай вобласці.

Пазаўчора нешта прыгожа гарэла на заводзе «Энергія» (распрацоўка і вытворчасць хімічных крыніц току) у Яльцы.

За апошнія дні нанесены шэраг паспяховых удараў сярэдняй магутнасці па лагістычных пунктах, лакальных складах БК, кропках давядзення і запуску БПЛА.

Пэўныя цяжкасці ўзніклі ў маскоўскіх аэрапортах. За апошнія 3 дні сумарна парушана распісанне больш як 500 рэйсаў. Некаторыя проста затрымаліся, але частку перанакіравалі з Масквы ў іншыя рэгіёны. Злыя расійскія языкі кажуць, што на сітуацыю ўплываюць украінскія дроны-абманкі, якія неадрозныя для СПА ад баявых дронаў.

Увогуле, перамовы працягваюцца.

Аляксей Копыцька, «Тэлеграм»

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках