Цягнік са Санкт-Пецярбурга ў Брэст раптоўна спыніўся «па тэхнічных прычынах»
7- 7.01.2026, 11:33
- 3,508
Паводле прагнозу БелЖД, састаў спазніцца на 1,5–2 гадзіны.
Беларуская чыгунка (БелЖД) паведаміла, што 7 студзеня цягнік №51 Санкт-Пецярбург — Брэст «па тэхнічных прычынах» спыніўся на перагоне Стайкі — Мажэеўка (Віцебская вобласць).
У БелЖД не ўдакладнілі, што прывяло да незапланаванага спынення, але запэўнілі, што прымаюць меры «для арганізацыі дастаўкі пасажыраў».
У выніку, паводле прагнозу БелЖД, цягнік спозніцца ў Брэст на 1,5–2 гадзіны.