Канада гатовая накіраваць сваіх вайскоўцаў ва Украіну
3- 7.01.2026, 12:29
- 1,976
У складзе шматнацыянальных сіл.
Канада можа размясціць свае войскі ва Украіне ў складзе шматнацыянальных сіл пасля заключэння мірнага пагаднення, а таксама навучаць украінскіх вайскоўцаў.
Пра гэта ў аўторак, 6 студзеня, паведаміў прэм’ер-міністр Канады Марк Карні, піша CTV News.
Ён падкрэсліў, што пакуль гэта толькі патэнцыйны варыянт, і ўдзел у шматнацыянальных сілах будзе мець «значна большы эфект, чым калі б мы дзейнічалі самастойна».
Карні дадаў, што пачатковым унёскам яго краіны ў гарантыі бяспекі Украіны можа стаць навучанне ўкраінскіх вайскоўцаў, бо канадскія вайскоўцы ўжо праводзяць трэніроўкі ў Польшчы ў межах аперацыі Unifier.
Канадскі прэм’ер таксама адзначыў, што намаганні ўрада па нарошчванні ваеннага патэнцыялу дапамогуць краіне адыграць значную ролю ў забеспячэнні бяспекі Украіны пасля заканчэння вайны.