ЗСУ нанеслі ўдар па нафтабазе ў Белгарадскай вобласці РФ
1- 7.01.2026, 13:41
- 2,752
Зафіксаваны маштабны пажар на аб’екце.
У ноч на 7 студзеня падраздзяленні Сіл абароны Украіны нанеслі ўдар па нафтабазе «Оскольнефтеснаб» у раёне Катла Белгарадскай вобласці РФ.
Як паведамілі у Генеральным штабе Узброеных Сіл Украіны, аб’ект выкарыстоўваўся для забеспячэння палівам войскаў праціўніка. У выніку трапленняў у рэзервуары на базе ўзнік маштабны пажар.
Акрамя таго, з мэтай парушэння лагістыкі акупантаў, на часова акупаванай тэрыторыі Данецкай вобласці быў паражаны склад матэрыяльна-тэхнічных сродкаў падраздзялення 20-й мотастралковай дывізіі праціўніка. Ступень шкоды ў абодвух выпадках удакладняецца.
«Паводле вынікаў папярэдніх удараў таксама ўстаноўлена, што на нафтабазе стратэгічнага рэзерву «Темп» у Яраслаўскай вобласці пашкоджаныя два вертыкальныя рэзервуары РВС-5000», — адзначылі ў Генштабе.