8 студзеня 2026, Чацвер, 21:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зяленскі прапанаваў ЗША захапіць Кадырава

Зяленскі прапанаваў ЗША захапіць Кадырава

Каб націснуць на Пуціна.

ЗША маглі б правесці ваенную аперацыю па захопе кіраўніка Чачні Рамзана Кадырава, каб націснуць на Уладзіміра Пуціна дзеля спынення вайны, заявіў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі. «Калі ласка, вось вам прыклад з [прэзідэнтам Венесуэлы Нікаласам] Мадура. Правялі аперацыю. Вынік усе бачылі, увесь свет. Зрабілі гэта хутка. Няхай яны правядуць якую-небудзь аперацыю з гэтым, як яго, з Кадыравым, з гэтым забойцам. Можа, тады Пуцін убачыць гэта і задумаецца», — сказаў Зяленскі падчас зносін з журналістамі.

Паводле яго слоў, у ЗША ёсць інструменты для рэальнага ціску на Расію, і яны ведаюць, як імі карыстацца, аднак для гэтага Украіна павінна быць у прыярытэце ў Вашынгтоне. Пакуль жа прадстаўнікі прэзідэнта ЗША Дональда Трампа вядуць перамовы з Расіяй, але тая «круціць носам», — канстатаваў Зяленскі. Пры гэтым ён папярэдзіў Маскву, што ў Кіева «дастаткова моцныя» партнёры і «могуць нос адкруціць, калі захочуць».

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках