У электроннай чарзе на мяжы з’явілася анлайн-рэгістрацыя
3- 7.01.2026, 17:51
- 3,752
Цяпер не трэба прыязджаць у пункт пропуску двойчы.
Новая мытная працэдура значна палегчыць жыццё беларусам, якія плануюць выехаць за мяжу і жывуць далёка ад пунктаў пропуску.
Каб стаць у чаргу на мяжы, цяпер не трэба прыязджаць туды двойчы: у беларусаў з’явілася магчымасць анлайн-рэгістрацыі, паведамляецца на сайце «Белтаможсэрвісу».
Гэта пытанне было асабліва актуальным для жыхароў населеных пунктаў, што знаходзяцца далёка ад пунктаў пропуску. Каб выехаць за мяжу на асабістым транспарце, ім даводзілася прыязджаць у памежны пераход два разы (напрыклад, з Віцебска ў Брэст): спачатку для пастаноўкі на электронны ўлік, потым — непасрэдна для выезду ў суседнюю дзяржаву.
Такую праблему назіралі летам і восенню мінулага года, калі ў пунктах пропуску на заходніх межах збіралася шмат транспарту. У выніку чарга расцягвалася на тыдзень.
Аднак з 1 студзеня 2026 года былі ўнесены змены ў парадак функцыянавання сістэмы электроннай чаргі. Яны былі зацверджаны Саветам Міністраў. Цяпер стаць у чаргу на выезд за мяжу можна анлайн: праўда, зрабіць гэта могуць не ўсе — толькі вадзіцелі легкавых аўтамабіляў і матацыклаў.
Анлайн-рэгістрацыю фізічная асоба можа прайсці на сайце «Белтаможсэрвісу». Для гэтага спачатку трэба стварыць асабісты кабінет, запоўніць усе неабходныя звесткі (дзяржаўны нумар транспартнага сродку, прозвішча, імя, імя па бацьку ўладальніка і г. д.), аплаціць паслугі па рэгістрацыі.