Трамп заявіў, што адзінаасобна выратаваў Украіну
51- 7.01.2026, 18:18
- 27,498
Пра гэта прэзідэнт ЗША напісаў у сваёй сацыяльнай сетцы.
Расія ўжо цалкам кантралявала б усю Украіну, калі б не асабістае ўмяшанне Дональда Трампа. Такую заяву прэзідэнт ЗША зрабіў у сваёй сацыяльнай сетцы Truth Social.
«Без майго ўмяшання Расія ўжо цяпер кантралявала б усю Украіну. Памятайце таксама, што я адзінаасобна завяршыў восем войнаў, а Нарвегія, член НАТА, дурна вырашыла не даць мне Нобелеўскую прэмію міру. Але гэта не мае значэння. Важна тое, што я выратаваў мільёны жыццяў», — заявіў ён.