У Пухавіцкім раёне загарэўся інтэрнат
1- 7.01.2026, 21:24
- 2,862
Эвакуяваліся 37 чалавек.
У аграгарадку Дрычын Пухавіцкага раёна 7 студзеня загарэўся інтэрнат. Адтуль самастойна эвакуяваліся 37 чалавек, у тым ліку 9 дзяцей. У МНС паведамілі, што пацярпелых няма.
Пра пажар у інтэрнаце паведаміла сістэма перадачы паведамленняў аб надзвычайных сітуацыях «Маланка». Калі падраздзяленні выратавальнікаў прыехалі на аб’ект, яны выявілі гарэнне ў пакоі на трэцім паверсе.
У інтэрнаце спрацавала сістэма пажарнай сігналізацыі і апавяшчэння людзей аб пажары. Работнікі МНС з дапамогай спецыяльнай маскі выратавалі дзіця 2018 года нараджэння.
Пажар патушылі, яго прычына пакуль невядомая. На месцы здарэння працавалі 5 машын МНС.
