8 студзеня 2026, Чацвер, 22:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рубіа раскрыў план ЗША ў дачыненні да Венесуэлы

20
Рубіа раскрыў план ЗША ў дачыненні да Венесуэлы
Марка Рубіа
Фота: Reuters

Ён складаецца з трох пунктаў.

План ЗША ў дачыненні да Венесуэлы складаецца з трох пунктаў, паведаміў дзяржсакратар Злучаных Штатаў Марка Рубіа. Паводле яго слоў, гэтыя крокі накіраваныя на тое, каб Венесуэла «не пагрузілася ў хаос».

Паводле слоў Рубіа, план ЗША ўключае наступныя пункты:

1. Стабілізацыя сітуацыі ў краіне: ЗША маюць намер пачаць прадаваць венесуэльскую нафту па рыначных цэнах, усяго амерыканскі бок разлічвае атрымаць ад 30 да 50 млн барэляў паліва.

2. Аднаўленне: доступ кампаній ЗША і іншых краін на венесуэльскі рынак. Таксама прадугледжваюцца вызваленне і амністыя прыхільнікаў венесуэльскай апазіцыі.

3. Перадача ўлады.

«Мы адчуваем, што рухаемся наперад у вельмі пазітыўным ключы», — сказаў Марка Рубіа журналістам (трансляцыю вёў Reuters на YouTube-канале).

У Белым доме заявілі, што прэзідэнт ЗША Дональд Трамп пакідае за сабой права выкарыстаць узброеныя сілы супраць Венесуэлы. Аднак, паводле слоў прэс-сакратара прэзідэнта ЗША Кэралайн Левіт, прыярытэтам застаецца дыпламатычнае ўрэгуляванне сітуацыі.

У ноч на 3 студзеня ЗША нанеслі ўдары па Каракасе, пасля чаго захапілі дыктатара Венесуэлы Нікаласа Мадура і яго жонку Сілію Флорэс. 5 студзеня на пасяджэнні ў судзе Нью-Ёрка Нікаласу Мадура і Сіліі Флорэс прад'явілі абвінавачанні ў наркатэрарызме, пастаўках какаіну ў ЗША, незаконным валоданні зброяй, а таксама ў змове. На пасаду выконваючай абавязкі прэзідэнта Венесуэлы ўступіла Дэлсі Радрыгес.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках