Байцы «Альфа» СБУ наземным робатам Droid TW-12,7 узялі ў палон вайскоўца РФ
2- 7.01.2026, 22:03
- 3,598
Відэа.
Кампанія DevDroid упершыню апублікавала кадры эвакуацыі расійскага ваеннапалоннага з дапамогай наземнага рабатызаванага комплексу.
Як паведамляе Цензор.НЕТ, на відэа паказаныя розныя аспекты працы НРК Droid TW-12,7 Цэнтра спецыяльных аперацый «А» СБУ, які выконвае лагістычныя місіі, эвакуацыю палоннага, а таксама выкарыстоўвае ўсталяваны на ім кулямёт для знішчэння расійскай пяхоты.
Паводле слоў прадстаўнікоў кампаніі, «Альфа» была адной з першых у выкарыстанні наземных рабатызаваных комплексаў у складзе Сіл абароны Украіны.
Раней паведамлялася, што дроны СБУ паразілі ракетна-артылерыйскі арсенал і нафтабазу ў Расіі.