9 студзеня 2026, Пятніца, 5:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінская разведка: Новы газавы кантракт паміж Беларуссю і РФ так і не падпісаны

14
Украінская разведка: Новы газавы кантракт паміж Беларуссю і РФ так і не падпісаны

Рэжым Лукашэнкі апынуўся ў умовах шантажу з боку Расіі.

Энергетычная залежнасць Беларусі ад Расіі ўзмацнілася. Пра гэта 7 студзеня праінфармавала Служба знешняй разведкі (СЗР) Украіны.

«У Беларусі на пачатку 2026 года абвастрылася энергетычная няпэўнасць: нягледзячы на заявы пра гатоўнасць новага газавага кантракта з Расіяй, пагадненне так і не падпісалі, а папярэдняе спыніла дзеянне 31 снежня 2025 года», — гаворыцца ў паведамленні.

Украінскія разведчыкі адзначылі, што на працягу ўсяго мінулага года Мінск дамагаўся ад Масквы набліжэння цэн да ўнутрырасійскіх тарыфаў, аплаты ў расійскіх рублях і заключэння доўгатэрміновай дамовы да 2030 года.

«Аднак нават прыблізныя параметры цаны так і не былі агучаныя, што толькі ўзмацняе атмасферу няпэўнасці і залежнасці. [...] Даследаванні дэманструюць крытычную ўразлівасць беларускай энергасістэмы», — падкрэслілі ў СЗР.

Паводле яе даных, з газу Беларусь вырабляе каля 60% электраэнергіі, а кошт электрычнасці амаль поўнасцю залежыць ад газавых цэн.

«Улічваючы, што прыродны газ і нафта паступаюць практычна выключна з Расіі, Беларусь апынулася ў сітуацыі абсалютнай імпартазалежнасці — без уласных рэсурсаў і з тэхналагічнай прывязанасцю да расійскай інфраструктуры. Такая мадэль стварае ідэальныя ўмовы для шантажу. Найбольш небяспечнымі рызыкамі з'яўляюцца спыненне або абмежаванне паставак газу і нафты — сцэнар, які можа прывесці да маштабнай эканамічнай і сацыяльнай катастрофы», — тлумачыць СЗР.

Служба робіць выснову, што энергетычная бяспека Беларусі — «хутчэй ілюзія, чым рэальнасць».

«Дзяржава апынулася ў пастцы ўласнай стратэгічнай блізарукасці, дзе «танныя рэсурсы» абменьваліся на палітычную ўступлівасць. Без радыкальных рашэнняў па скарачэнні залежнасці ад Расіі краіна рызыкуе сустрэць любую геапалітычную буру ў цемры і халадзе, застаючыся закладніцай сваёй слабасці і адсутнасці рэальнай энергетычнай аўтаноміі», — лічыць СЗР.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках