Расійскі дэпутат Журавлёў: Трэба атакаваць флот ЗША тарпедамі за захоп танкера «Марынера»
47- 8.01.2026, 4:46
- 17,948
У Дзярждуме РФ пагражаюць Трампу.
ЗША варта даць «пстрык па носе» за захоп расійскага нафтавага танкера «Марынера». Пра гэта выданню «Пад’ём» заявіў першы намеснік кіраўніка камітэта па абароне Аляксей Журавлёў.
Расійскі дэпутат назваў захоп грамадзянскага судна пірацтвам, а таксама пасяганнем на расійскую тэрыторыю, паколькі танкер ішоў пад сцягам РФ.
Парламентарый адзначыў, што падобныя выпадкі патрабуюць жорсткага і аператыўнага адказу. Пры гэтым ваенная дактрына Расіі прадугледжвае выкарыстанне ядзернай зброі, падкрэсліў намеснік кіраўніка камітэта.
«Атакаваць тарпедамі, патапіць пару амерыканскіх катэраў берагавой аховы <...> думаю, ЗША, якія знаходзяцца ў своеасаблівай эйфарыі беспакаранасці пасля спецаперацыі ў Венесуэле, спыніць цяпер можна толькі такім вось пстрыкам па носе», — сказаў Журавлёў.
Увечары 7 студзеня судна M/V Bella 1 («Марынер») было затрымана сіламі ЗША. За танкерам сачыў берагавы катэр USCGC Munro. Да моманту захопу судна знаходзілася прыкладна за 200–300 км на поўдзень ад узбярэжжа Ісландыі. Яно накіроўвалася ў бок Мурманска.