9 студзеня 2026, Пятніца, 7:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці пра лёс экіпажа расійскага танкера «Марынера»

5
Сталі вядомыя новыя падрабязнасці пра лёс экіпажа расійскага танкера «Марынера»

Генеральная пракурорка ЗША Памэла Бонды раскрыла падрабязнасці.

Міністэрства юстыцыі ЗША рыхтуецца вылучыць крымінальныя абвінавачанні чальцам экіпажа нафтавага танкера Bella 1, затрыманага ў Атлантычным акіяне за парушэнне амерыканскіх санкцый. Судна ходзіць пад расійскім сцягам.

Пра гэта паведаміла генеральная пракурорка ЗША Памэла Бонды у сацсетцы X.

Яна праінфармавала, што Злучаныя Штаты выканалі ордэр на арышт танкера Bella 1, які транспартаваў нафту з Венесуэлы і Ірана, што падпадае пад санкцыі.

«Раней Bella 1 быў прызнаны вінаватым у парушэнні санкцый Упраўлення па кантролі за замежнымі актывамі (OFAC) за яго ролю ў сетцы, якая падтрымлівае замежныя тэрарыстычныя арганізацыі», — напісала Бонды.

Паводле яе слоў, падчас аперацыі экіпаж судна спрабаваў пазбегнуць затрымання і схавацца ад амерыканскай Берагавой аховы. Нягледзячы на гэта, танкер у рэшце рэшт быў спынены.

«З-за невыканання загадаў Берагавой аховы экіпаж гэтага судна знаходзіцца пад расследаваннем, і супраць усіх вінаватых асоб будзе распачата крымінальная справа», — адзначыла генпракурорка.

Таксама Бонды паведаміла, што Міністэрства юстыцыі ЗША кантралюе перамяшчэнне яшчэ некалькіх танкераў, у дачыненні да якіх могуць быць ужытыя аналагічныя меры.

«Кожны з тых, хто адмовіцца выконваць указанні Берагавой аховы або іншых федэральных службовых асоб, будзе прыцягнуты да адказнасці ў поўнай адпаведнасці з законам», — падкрэсліла яна.

Нагадаем, 7 студзеня расійскае судна Bella 1 (цяпер яно называецца Marinera) было затрымана амерыканскімі вайскоўцамі. Прычынай стала парушэнне санкцый ЗША.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках